Абітурыенту

5 лайфхакаў, каб лёгка запамінаць правілы беларускай мовы

Парады ад выкладчыка адукацыйнага цэнтра Адукар

Бывае так, што вучыш-вучыш правіла, а праз каторы час яно вылятае з галавы. Гэта бяда, асабліва калі збіраешся здаваць ЦТ па беларускай мове. Каб табе было лёгка запамінаць правілы беларускай мовы, мы падабралі 5 дзейсных прыёмаў на ўзбраенне!

Запамінай гукі праз простыя словы

Веданне глухіх і звонкіх спатрэбіцца табе для разумення важнейшай фанетычнай з’явы беларускай мовы — асіміляцыі. Каб запомніць глухія, трэба прыдумаць якое-небудзь простае спалучэнне слоў. Напрыклад: ПхуКеТ (горад у Тайландзе) маё ШЧаСЦе. Так і глухія запомнілі, і геаграфію падвучылі.

Выкарыстоўвай метад выключэння

Каб запомніць правапіс О, Э, А і Е, Ё, Я ў складаных словах, не трэба вучыць па некалькі прыкладаў. На кожнае правіла спатрэбіцца толькі адно слова (выбірай, што лягчэй запомніць), а далей працуе метад выключэння. Напрыклад: чАрнабрóвы, у другой частцы слова націск на першым складзе, таму ў першай частцы пішам А. У супрацьлеглай сітуацыі, адпаведна, будзе О. Тая ж гісторыя з Е/Я (вЕлікадУшны) і Е/Ё (лЕгкадУмны). Ужываем метад выключэння — і вуаля, правіла ў кішэні.

Капай глыбей і разважай над лексічным значэннем

Пры вызначэнні спосабу ўтварэння слова глядзі на яго значэнне, бо часам не ўсё так відавочна. Пытанне: «Ад якога слова і якім спосабам утварыўся назоўнік выраб?» Часты адказ: «Вядома ж прыставачна-бяссуфіксным спосабам ад дзеяслова рабіць». Але калі паглядзець на значэнне, то назоўнік выраб мае значна больш агульнага з дзеясловам вырабляць, бо рабіць і вырабляць — далёка не адно і тое ж. Пераклад на рускую мову не пакідае пытанняў: рабіць — делать, а вырабляць — изготавливать.

Запомні як двойчы два

Ніколі не блытай! Суфіксы -ЕЙШ, -ЭЙШ і -Ш маюць толькі прыметнікі, а -ЭЙ, -ЕЙ — прыслоўі. Трус бялей ці бялейшы за снег? Вядома ж БЯЛЕЙШЫ, бо ў гэтым сказе патрэбны прыметнік. Трус і снег (якія?) белыя, а не (як?) бела. Прыслоўя тут быць не можа.

Знайдзі ключавыя адрозненні

Размяжоўваць злучнікі і часціцы не так цяжка, бо яны сапраўды вельмі адрозныя. Толькі злучнікі могуць злучаць аднародныя члены ці часткі сказа. Часціцы ж узмацняюць і надаюць дадатковыя адценні.

Прыклад: Так і хацелася ўсё выказаць. Тэхнічна І - злучнік. Толькі што ён злучае ў гэтым сказе? Нічога! Таму гэта, безумоўна, часціца.

Далучайся да нашай суполкі ЎКантакце, дзе мы дапамагаем рыхтавацца да ЦТ і атрымлівай яшчэ больш парад і карыснай інфармацыі!

***

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by.