Войти
Абитуриенту

5 складаных заданняў у ЦТ 2021 па беларускай мове, на якія трэба звярнуць увагу

Адзін з этапаў падрыхтоўкі да ЦТ, у тым ліку і па беларускай мове, — адпрацоўка заданняў і тэм, у якіх часта робіш памылкі. Добра, калі ты сам ведаеш свае слабыя месцы. А што рабіць, калі разгубіўся, на якія моманты трэба звярнуць увагу? Спецыяльна на гэты выпадак мы адабралі пытанні з РТ 2021, якія большасці абітурыентам даюцца нялёгка. Вызначылі мы іх па дадзеных ЦТ анлайн. Глядзі ўважліва, тлумачым складаныя месцы і прапаноўваем невялічкія тэсты на замацаванне ведаў.

А13. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

Кожны год абітурыенты спатыкаюцца аб тэму, звязаную з правапісам прыслоўяў. Складанасці ўзнікаюць, калі трэба адрозніць прыслоўе ад спалучэння прыназоўніка з назоўнікам і напісаць слова разам, праз злучок або асобна. Правіла даволі аб’ёмнае. Але ў ЦТ часцей сустракаюцца словы на пункт правіла пра напісанне слоў праз злучок з прыстаўкамі па- або абы- (па-мойму, па-зімоваму, абы-як). Таксама трэба навучыцца размяжоўваць прыслоўі з прыстаўкамі, якія пішуцца разам (начыста, залетась, напралом), і назоўнікі з прыназоўнікамі (без развагі, на жаль, па памяці), якія, адпаведна, пішуцца асобна. Давай трэніравацца.


Паглядзець правіла:

  • Падручнік па беларускай мове для 7 класа § 38, 40;

  • Падручнік па беларускай мове для 10 класа, § 20.

Разам, асобна ці праз злучок? 15 слоў, што сустракаюцца ў ЦТ па беларускай мове

А17. Спосабы выражэння членаў сказа

Сінтаксіс таксама далёка не лёгкая тэма для абітурыентаў, таму што тут ёсць шмат падводных камянёў. Галоўныя члены сказа могуць выражацца не толькі назоўнікамі і дзеясловамі, дапаўненні - не толькі назоўнікамі ва ўскосным склоне, а акалічнасці не заўсёды выражаны прыслоўямі. Некаторыя словы ўвогуле не з’яўляюцца членамі сказа. Каб правільна выканаць заданне А17, трэба ўважліва ставіць пытанні да вылучаных слоў. Давай паспрабуем разабраць адно з такіх заданняў.


Паглядзець правіла:

  • Падручнік па беларускай мове для 5 класа, § 19−21;

  • Падручнік па беларускай мове для 8 класа, § 15, 18, 23, 37;

  • Падручнік па беларускай мове для 11 класа, § 14, 17.

А27. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак

Складанасці ўзнікаюць у заданні на пунктуацыю, таму што зусім не проста трымаць у галаве ўсе пункты правілаў пра складаназлучаныя, складаназалежныя і бяззлучнікавыя сказы. А тым больш, калі трэба прымяняць свае веды пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў доўгім сказе з некалькімі тыпамі сінтаксічных сувязей. Каб выканаць гэтае заданне, трэба:

1) вызначыць граматычныя асновы, каб зразумець, колькі ўвогуле ў нас ёсць частак;

2) паэтапна вызначыць тып частак (адзнач злучнікі і злучальныя словы, паспрабуй ставіць пытанні, глядзі на значэнне выказвання) і скласці схему;

3) расставіць знакі прыпынку згодна з правіламi пунктуацыі.

Не забывай уважліва чытаць фармулёўку задання. Просяць у заданні адзначыць месцы, дзе трэба паставіць толькі коску або ўвогуле знак прыпынку? Давай выканаем тыповае заданне.


Паглядзець правіла:

  • Падручнік па беларускай мове для 9 класа, § 30−32;

  • Падручнік па беларускай мове для 11 класа, § 19.

В6. Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс

Не для ўсіх утварыць дзеепрыслоўе — лёгкая задача. Давай разбірацца, як трэба разважаць, каб выканаць гэтае заданне часткі В. Звычайна ў ЦТ просяць ад вылучанага ў тэксце дзеяслова ўтварыць дзеепрыслоўе. Трэба перавесці наш дзеяслоў у неазначальную форму і вызначыць, якога ён трывання: закончанага або незакончанага. Каб гэта зрабіць, ставім пытанні: што рабіць? — незакончанае, што зрабіць? — закончанае. Потым выбіраем патрэбны суфікс. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -учы (-ючы), -ачы (-ячы), закончанага — -ўшы, -шы. Давай паспрабуем так зрабіць.


Паглядзець правіла:

  • Падручнік па беларускай мове для 7 класа, § 18, 32;

  • Падручнік па беларускай мове для 10 класа, § 32.

В8. Фанетыка

Калі разабрацца з усімі відамі асіміляцый у беларускай мове, то і заданне выканаць лёгка. Але значная частка карыстальнікаў ЦТ анлайн не ведае, якія фанетычныя працэсы адбываюцца, у якіх абставінах гукі стаяць у слабой ці моцнай пазіцыях. Прапануем паглядзець правіла, а затым выканаць тыповае заданне, якое 100 адсоткаў сустрэнецца ў ЦТ 2021.


Паглядзець правіла:

  • Падручнік па беларускай мове для 5 класа, § 13−15;

  • Падручнік па беларускай мове для 10 класа, § 6, 12.

А якія заданні складаныя менавіта для цябе? Падзяліся з намі ў ВК-суполцы Адукара па беларускай мове. Падкажам, як іх рашаць. Калі хочаш разабрацца з тэстам на 100%, запісвайся на выніковыя заняткі перад ЦТ. За два дні да тэсціравання яшчэ раз пройдземся па заданнях, успомнім тэорыю і навучымся абыходзіць лавушкі.

Cпасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что ответили на твои вопросы. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Ці зможаш ты выканаць складаныя заданні па беларускай мове?

10 пытанняў з ЦТ па беларускай мове, на якіх абітурыенты спатыкаюцца часцей за ўсё

Итоговые занятия перед ЦТ 2021

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook и уведомления на adukar.by.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!