Войти
Абитуриенту

Гэтыя словы падказваюць, што ў сказе можа ставіцца коска

Правільна расставіць коскі ў простым ці складаным сказе — тая яшчэ задачка! Калі вам цяжка даюцца падобныя практыкаванні, а ў дыктантах часта робіце памылкі на правілы пунктуацыі, абавязкова дачытайце гэты тэкст да канца. Мы сабралі словы-маркеры, якія падказваюць, што ў сказе можа ставіцца коска.

4 рекомендации, которые помогут писать диктант без ошибок

Нягледзячы на, насуперак, у адпаведнасці, са згоды

Выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі нягледзячы на, насуперак, у адпаведнасці, са згоды са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння: Нягледзячы на неадкладныя справы, Алесь завітаў да бабулі.

Акрамя, апрача (апроч), амаль, замест, за выключэннем

Выдзяляюцца коскамі дапаўненні, якія выражаны назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача (апроч), амаль, замест, за выключэннем, калі яны паказваюць на ўключэнне ў лік ці выключэнне прадмета (з'явы) з ліку іншых або на яго замяшчэнне: Усе, за выключэннем бацькі, пагадзіліся паехаць на мора.

Калі перад акрамя, апрача (апроч) стаіць узмацняльная часціца і, то спалучэнні з гэтымі словамі коскамі не выдзяляюцца: Нехта і акрамя яго прайшоў па гэтай сцяжынцы.

Не адасабляецца дапаўненне з прыназоўнікам замест у значэнні ‘за': Кірыл замест бацькі кіраваў машынай.

Асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад

Коскамі выдзяляюцца ўдакладняльныя спалучэнні, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад, што надаюць удакладненню сэнсавае адценне выдзяляльнасці, узмацняльнасці: Гэта быў прыгожы палац з пяццю каменнымі вежамі, у тым ліку адной уязной.

Коска не ставіцца перад спалучэннямі са словамі асабліва, нават, пераважна, калі яны проста выконваюць ролю часціц: Не было чутна нават ні гуку.

***

На восеньскіх канікулах Адукар праводзіць бясплатны ЦЭ/ЦТ-форум па 9 прадметах. Вы ўжо можаце зарэгістравацца!

***

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Відэакурсы па беларускай мове

ЦТ анлайн

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.com. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!