Централизованное тестирование

Як рыхтавацца да ЦТ па беларускай мове?

Ты вырашыў здаваць ЦТ па беларускай мове: няма столькі выключэнняў, як у рускай, правапіс нашмат прасцейшы, а расстаноўка знакаў прыпынку падпарадкоўваецца агульным правілам — высокі бал за тэст, лічы, у кішэні! Але, дружа, не ўсё так проста, як здаецца. Адукар дасць табе пяць парад, што дапамогуць самастойна арганізаваць плённую падрыхтоўку.

Разважай па-беларуску

Сядзіш на ўроку, працуеш дома самастойна — думай па-беларуску. Так правілы будуць лепш запамінацца, а ход разважанняў трывала замацуецца ў тваёй галаве. Павер, сінхронны пераклад не самы добры варыянт, бо так падчас тэсціравання ты марнуеш каштоўны час і рызыкуеш ад хвалявання заблытацца ў словах і правапісе. Яно табе трэба? Упэўненыя, што не.

Як рыхтавацца да ЦТ па беларускай мове?
Пры неабходнасці звяртайся да слоўнікаў. Арфаграфічны, перакладны і тлумачальны — твае настольныя кнігі на гэты час

Складзі план падрыхтоўкі

Штогод РІКВ публікуе «Спецыфікацыю тэста па вучэбным прадмеце „Беларуская мова“» — карыстайся гэтым дакументам, каб паслядоўна вывучаць матэрыял. Больш часу пакінь на тыя тэмы, што выклікаюць найвялікшую цяжкасць у засваенні. Праверыць сябе дапаможа РТ, камп’ютарнае тэсціраванне і ЦТ онлайн.

Вядзі канспект

Дапаможнікі для падрыхтоўкі да ЦТ, канешне, рэч карысная, але найлепшы памочнік — канспект, напісаны ўласнаруч. Завядзі сабе сшытак, у якім будзеш занатоўваць (сцісла, схематычна, у выглядзе алгарытма разважання, табліцы) усю патрэбную інфармацыю. Гэта не значыць, што табе давядзецца перапісваць кнігі. Звяртайся да некалькіх крыніц (школьны падручнік, дапаможнікі, слоўнікі), чытай, аналізуй — рабі запіс усвядомленага матэрыялу. Карыстайся маркерамі і стыкерамі: гэта добрая падказка для зрокавай памяці.

Як рыхтавацца да ЦТ па беларускай мове?

Падключай веды па рускай мове

Стылі маўлення, тэкст, пунктуацыя — гэтыя раздзелы ў рускай і беларускай мовах супадаюць па змесце. Таму працуй над матэрыялам адразу на двух уроках — эфектыўнасць будзе большай. У астанім абедзве мовы маюць уласную спецыфіку, веданне якой і правярае ЦТ.

Чытай і гавары па-беларуску

Каб добра валодаць мовай, трэба актыўна яе выкарыстоўваць: чытай мастацкую літаратуру (балазе, школьная праграма разнастайная), раз-пораз газеты, па магчымасці звяртайся да навуковых артыкулаў на мовазнаўчыя тэмы. Так ты на свае вочы пабачыш і зразумееш стылістычныя асаблівасці розных тэкстаў, ды і зрокавая памяць спрацуе на тваю карысць. Больш размаўляй на ўроку, не ігнаруй пісьмовых заданняў па літаратуры: правільнае карыстанне мовай адчувальна павышае шансы здаць ЦТ на высокі бал.

Калі складана рыхтавацца самастойна, прыходзь у Адукар на курсы падрыхтоўкі да ЦТ. Нашы выкладчыкі дапамогуць табе авалодаць мовай на годным узроўні.

***

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by