Родителю

Самаадукацыя вызначае ўсё!

Тры прыклады знакамітых людзей без дыплома аб вышэйшай адукацыі

Што рабіць, калі дзіця адмаўляецца ад звычнага шляху да паспяховага жыцця: выдатная вучоба ў школе, прэстыжная спецыяльнасць ВНУ, праца ў саліднай кампаніі? І ці варта дакараць сябе за тое, што вы няўзмозе аплаціць вучобу ва ўніверсітэце, пра які марыць сын або дачушка? Адукар прывядзе тры прыклады знакамітых людзей без дыплома аб вышэйшай адукацыі.

Адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры — Янка Купала

Нашчадак збяднелай шляхты скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерці бацькі застаўся адзіным кармільцам і быў вымушаны зарабляць грошы. Працаваў хатнім настаўнікам (рэпетытарам), пісарам у судзе, нават памочнікам бровара. Пазней скончыў чатырохгадовыя курсы пры Пецярбургскім універсітэце. У 43 гады атрымаў званне Народнага паэта Беларусі, а ў 47 гадоў быў прызнаны акадэмікам АН Беларусі і Украіны.

Яўген Скурко, ён жа класік беларускай літаратуры Максім Танк

Яўген Іванавіч атрымаў толькі няпоўную агульную сярэднюю адукацыю. Праз удзел у моладзевых акцыях пратэсту быў адлічаны з дзвюх гімназій. Юны камсамолец-патрыёт выступаў супраць закрыцця польскімі ўладамі беларускіх школ на тэрыторыі Заходняй Беларусі, а таксама супраць грамадска-палітычнага парадку царскай Расіі. Будучы народны пісьменнік Беларусі, перакладчык і грамадскі дзеяч Максім Танк быў здольным вучнем. Захапляўся маляваннем, мастацкай літаратурай. У гімназічныя гады выявіўся паэтычны талент. Хоць абставіны перашкодзілі Танку атрымаць паўнавартасную адукацыю, упартасць, імкненне да самаадукацыі зрабілі яго выбітнай асобай.

Майстар малой прозы Янка Брыль

Народны пісьменнік БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, ганаровы член Акадэміі навук, член Беларускага ПЭН-цэнтра скончыў толькі польскую сямігодку. Паступіўшы ў Навагрудскую гімназію, у хуткім часе пакінуў вучобу: цяжка захварэў старэйшы брат і маці цяжка было весці гаспадарку. Школу яму замянілі кнігі і падручнікі з сямейнай бібліятэкі, што засталася ад старэйшых братоў. У роднай вёсцы арганізаваў драматычны тэатр, займаўся пастаноўкамі спектакляў, перакладаў на беларускую мову п’есы польскіх і рускіх аўтараў. Нягледзячы на стому ад цяжкай фізічнай працы, па начах шліфаваў стыль першых твораў.

Толькі ад вашага дзіця залежыць якасць ягонага жыцця. Ні айчынны, ні замежны дыплом не гарантуюць матэрыяльны дабрабыт. Галоўнае — знайсці свае моцныя бакі і ўмець імі карыстацца. Хто ў гэтым дапаможа (псіхолаг-профарыентолаг, школа, ВНУ ці чужы прыклад) таксама важна. Але не зводзьце ўсё да наяўнасці «паперак». Як бачыце, самаадукацыя вырашае ўсё.

***

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by