Войти
Абитуриенту

Топ-5 літаратурных пар, пра каханне якіх можна зняць годны серыял

З нагоды 14 лютага мы падрыхтавалі топ-5 літаратурных пар, пра каханне якіх ты ведаеш са школьнай праграмы. Гэта падыме табе святочны настрой і дапаможа ўспомніць галоўных герояў самых папулярных беларускіх твораў.

Пятро і Саша з рамана Івана Шамякіна «Непаўторная вясна»

Прататыпамі двух закаханых Пятро і Сашы — сталі сам пісьменнік і яго жонка Марыя Філатаўна. Таму Іван Шамякін з адчувальнай пяшчотай, сімпатыяй і нават лёгкай іроніяй апісвае першае сарамлівае каханне двух падлеткаў. Саша нават стараецца схаваць іх узаемаадносіны, часта называючы Пятро сваім стрыечным братам. Мабыць, каб ніхто не даведаўся пра іх пачуцці і не парушыў іх нейкім чынам. Магчыма, у гэтых радках ты ўзгадаеш сябе: «Ён (Пятро) xaдзiў y cтaнe нeйкaгa нeзвычaйнaгa aп’янeння: yвecь cвeт здaвaўcя ямy ў гэтыя мaйcкiя днi кaзaчнa чapoўным, a ў цэнтpы гэтaгa cвeтy — ягo coнцaм, зopкaй — былa янa, ягo Сaшa. Янa acвятлялa ягo cвaiм ззяннeм, гpэлa cвaiм цяплoм… Гэтa былa пapa caмaгa выcoкaгa ўзлётy ўcягo лeпшaгa, штo былo ў ягo дyшы…» На жаль, у іх ідылію ўмешваюцца знешняя сіла — вайна. Пятро ідзе на фронт, а Саша «змагаецца» з дачкой дома. На шчасце, аповесць заканчваецца хэпі-эндам. Каханыя праходзяць праз вайну і застаюцца разам.

Спампаваць твор

Андрэй і Надзея з рамана Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»

Яшчэ адна захапляльная і шчаслівая гісторыя кахання беларускага фалькларыста Андрэя Беларэцкага і прадстаўніцы старога роду Яноўскіх — Надзеі. Прычым антураж рамана зусім не падказвае, што паміж маладымі людзьмі зараджаецца каханне. Містыка, старадаўнія легенды, прадчуванне смерці выступае на першы план аднаго з самых захапляльных беларускіх дэтэктываў. Але нягледзячы на рызыку для жыцця, малады вучоны дапамагае Надзеі раскруціць клубок інтрыг, справіцца са старахамі і безнадзейнасцю. І пачынае кахаць гэтую «маленькую ростам, худзенькую, танюткую, як галінка, з амаль неразвітымі клубамі і ўбогімі грудзямі, з блакітнымі жылкамі на шыі і руках» жанчыну. Вінаватых чакае пакаранне, а закаханыя з’язджаюць падалей ад Балотных Ялін, каб пабудаваць новае шчаслівае жыццё.

Спампаваць твор

Васіль і Ганна з рамана Івана Мележа «Людзі на балоце»

Каханне двух герояў Васіля і Ганны хоць і нешчаслівае, але адно з самых вядомых у беларускай літаратуры. Нясмелы юнак-паўсірата і бойкая, прыгожая дзяўчына з беднай сям'і - па старых мерках так сабе пара. І гэтыя ж старыя звычаі разлучылі каханых. Ганну супраць волі выдалі замуж за самага завіднага і багатага ў вёсцы хлопца. А Васіль, схваўшы свае пачуцці ў далёкі закуток сэрца, з халодным разлікам ажаніўся з заможнай непрыгожай Маняй. Жаданне стаць багатым гаспадаром, «набіць снапамі гумно», завесці «пяць кароў і стаенніка» перамагае. Ганна спрабуе наладзіць адносіны з Васілём, прапаноўвае ўцячы, але дарэмна. Ганна пакідае свайго мужа і з’язджае ў іншую вёску і працуе ў школе тэхнічкай. На гэтым love story скончылася.

Спампаваць твор

Майка і Алесь з рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

Лінія кахання не асноўная ў гэтым творы, але яна засяроджвае на сабе ўвагу. Бо літаральна на вачах мы бачым зараджэнне і росквіт юнацкага кахання — трапаткога, шчырага і крыху наіўнага. Алесь і Майка з самага дзяцінства святкуюць разам важныя святы: «пастрыжэнне» Алеся, Новы год і так далей. І са сталеннем герояў на месца гульняў прыходзіць сімпатыя адно да аднаго. Яны шчаслівыя ў сваім каханні, пакуль Майка не пачынае верыць плёткам наконт Алеся і не вырашае назло выйсці замуж за другога. Хлопец у роспачы едзе да дзеда, каб заняцца справамі і забыцца на дзяўчыну. Там у яго ўзнікае інтрыжка с акторкай тэатра Геленай. Жанчына зацяжарыла, але адпускае Алеся да сапраўднай каханай — Майкі. Хлопец выкрадае Майку з-пад вянца. На жаль, Уладзімір Караткевіч не паспеў дапісаць свой раман, таму канцоўка іх адносін так і застанецца невядомай.

Спампаваць твор

Якім і Паўлінка з п’есы Янкі Купалы «Паўлінка»

На жаль, гэты твор не такі аптымістычны, як яго экранізаваная версія-мюзікл. Настаўнік Якім, на думку бацькі Паўлінкі, не самая выгадная партыя для дачкі. Таму стары думае выдаць замуж па разліку за лжэпана Адольфа Быкоўскага, бо ўпэўнены, што «сцерпіцца-злюбіцца». Маладыя хочуць уцячы, але бацька Паўлінкі даносіць на Якіма ў міліцыю, і хлопца арыштоўваць. Дзяўчына лямантуе: «Якімку арыштавалі! Маю зорачку ясную арыштавалі. (Дзіка.) Ха-ха-ха! Звяры сляпыя!!!»

Спампаваць твор

А гісторыя кахання якіх літаратурных герояў табе больш падабаецца? Пішы ў суполцы Адукар па беларускай мове. Будзем рады прачытаць тваё меркаванне.

Cпасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что ответили на твои вопросы. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Каталог учебных заведений Адукар

Онлайн-курсы подготовки к ЦТ 2022

Курсы подготовки к ЦТ 2022 в Минске

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!